Яшчэ аднаго рыбака дасталі з ракі ратавальнікі
Вечарам 9 снежня ў 21.45 гадзін жанчына паведаміла ў службу 101, што ў Ваўкавыску на вуліцы Баграціёна ў рэчцы тоне чалавек, інфармуе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.
Калі ратавальнікі прыбылі на месца, то ўбачылі, што пасярод рэчкі Ваўкавыя на трэснутым лёдзе ляжыць мужчына.
Баец МНС надзеў ратавальны жылет, абвязаўся страховачнай вяроўкай і з дапамогай лесніцы-кія накіраваўся да пацярпелага. З дапамогай круга і ратавальнай вяроўкі мужчыну выцягнулі на бераг. Ім аказаўся мясцовы жыхар 1988 года нараджэня, які правяраў таўшчыню лёду ў рэчцы перад меркаванай рыбалкай. Таўшчыня лёду там 1 – 3 см.
Дапамога медыкаў мужчыне не спатрэбілася.
Фото і відэа МНС