Пасажыру не пашанцавала
У 22.38 гадзін вечара 9 снежня ў Лідзе было зарэгістравана ДТЗ, пасля якога спатрэбілася дапамога ратавальнікаў пасажыру легкавіка “Крайслер”, паведамляе абласны рэсурс МНЗ.
Не аб’ехаў
Паводле ДАІ, вадзіцель “Крайслера” рухаўся з боку вуліцы Фурманава і каля дома №12 на вуліцы Машэрава ў Лідзе не справіўся з кіраваннем і стукнуўся ў грузавік, які стаяў з правай часткі дарогі.
На месцы ДТЗ
У выніку аварыі аказаўся заблакаваным 30-гадовы пасажыр легкавіка. Мужчыну ратавальнікі дасталі з машыны з дапамогай спецабсталявання і перадалі медыкам. Ён быў шпіалізаваны з рознымі траўмамі.
Вадзіцель “Крайслера” не пацярпеў. Следчыя цяпер высвятляюць, у якім стане ён знаходзіўся падчас ДТЗ, бо раней гэтага вадзіцеля шмат разоў затрымлівалі п’яным за рулём і прыцягвалі да адказнасці. Ён быў пазбаўлены права кіравання аўтамабілем.
На 5 базавых адзін аштрафавалі вадзіцеля грузавіка “Рэно”, які парушыў правілы паркоўкі ў горадзе.
Фота МНС