Юрый Валеваты выказаўся пра чысціню ў Мастах
Адбыўся чарговы прыём грамадзян старшынёй Мастоўскага райвыканкама Юрыем Валеватым.
Вельмі шмат пытанняў падымалі наведвальнікі. Пра тое будуць неўзабаве даследаванні «ГС». Зараз спынімся на адным.
Тут раней любілі адпачываць мастаўляне
Як паведамляе афіцыйны друк раёна, «грамадзянін Ю.» звярнуўся да старшыні райвыканкама з «нагоды зарастання штучнага возера ля крамы «Еўраапт» і пераўтварэнню некалі любімага месца адпачынку мастаўлян у «памыйку».
Аб праблемах вадаёмаў у горадзе «ГС» пісала неаднойчы. Адказ Юрыя Валеватага быў такі (згодна паведамлення мясцовага друку): «Чыста не там, дзе не прыбіраюць, а там дзе не смецяць.» Надалей старшыня райвыканкама кажа, што пластыкавыя пляшкі і хатняе смецце туды скідаюць мастаўляне.
Даследаванні паказалі, што старшыня Мастоўскага райвыканкама не ведае рэальнай сітуацыі ў горадзе. На абмялеўшым вадаёме няма таго, аб чым кажа Валеваты: ні пластыка, ні бытавога смецця. Тут на востраве была недабудаваная альтанка, якую знела мясцовая ЖКГ, так і не паслаўшы падлогу. Ніхто зараз на востраве не адпычывае, таму смяціць няма каму.
Ніхто не адпачывае і на беразе возера, бо мясцовыя аматары-сабакаводы абралі блізкі парк для выгулу сваіх чацвяраногіх выхаванцаў. Ад спражненняў сабак тут немагчыма прылегчы ў летні дзень для адпачынку. Аб тым таксама пісала «ГС». І мясцовыя ўлады нічога не робяць, каб выправіць сітуацыю.