Мінірынку ў Мастах быць
Пасля месячнага перапынку аднавілася праца па пабудове мінірыну на частцы былой платнай аўтастаякі па вуліцы Будаўнікоў у Мастах.
Прастой быў звязаны з затрымкай пастаўкі металапрофілю на дах. Дах накрыты, аднак маюцца невялікія лапікі, на якія не хапіла матэрыялу. Будаўнікі сцвярджаюць, што крыты мінірынак запрацуе ў гэтым годзе.
Як пісала у свой час “ГС”, рынак разлічаны на 20 месцаў. Побач могуць паркавацца машыны, з якіх ўласнікі будуць весці гандаль. Адно месца для прадаўца будзе каштаваць ад 50 капеек да паўтара рубля, у залежнасці ад аб’ёму тавара.