У мастоўскіх дворнікаў замены веніку няма
Амаль дзесяць гадоў таму назад Мастоўская ЖКГ з Еўразвязам паспяхова завяршыла праграму па раздзельнаму збору бытавых адыходаў.
У межах праекта, сярод іншага, камунальшчыкі атрымалі разнастайную тэхніку па прыбіранні вуліц і тратуараў пры любым надвор’і. Вось толькі еўрапейцы не змаглі знайсці замену галоўнаму інструменту мастоўскіх дворнікаў – веніку. Што гэты інструмент унікальны, давялося ўпэўніцца нядаўна. Некалькі дзён таму назад тым венікам дворнікі ў дварах дамоў паспяхова прыбіралі апалае лісце. Потым нечакана выпаў снег, і венікам цудоўна змятаць яго з ходнікаў.