Не ўсе мастоўскія чыноўнікі носяць маскі. Фотафакт
Нягледзячы на тое, што ў сувязі з каранавірусам паўсюдна ў грамадскіх месцах уведзены маскавы рэжым і віноўныя ў яго парушэнні павінны быць пакараны, кіраўніцтва Мастоўскага раёна адкрыта парушае сваё рашэнне.
10 снежня ў раёне распачалася дабрачынная акцыя “Нашыя дзеці”. Праходзіла яна ў анлайн-рэжыме. На сувязі былі ўсе ўстановы адукацыі. Паседжанне вяла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Марына Давыдзік. Сярод іншага, Марына Осіпаўна агучыла такую рэч: “Так, мы павінны думаць аб выкананні антыкавідных правілаў”.
На фотаздымку відаць, што яна выконвае толькі першае правіла: ўтрымліваць дыстанцыю паўтара метра. Насіць маску яна ігнаруе.
Між іншым, нядаўна ў мастоўскай лякарні ад каранавірусу памёр былы загадчык хірургічнага аддзялення.
Фота http://www.mosty-zara.by