Забілі на вуліцы
Здарылася гэта ў Лідзе 11 снежня.
41-гадовы мужчына вяртаўся з ІЧУ, дзе адбываў адміністрацыйны арышт пасля скандалу з жонкай, калі на яго напалі трое маладых людзей. Білі нагамі і металічнай трубой. Пацярпелы памёр на месцы. Яго труп выявіла брыгада хуткай памогі каля хаты на вуліцы Крупскай, калі вярталася з выкліку.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што маладзейшы з нападнікаў, 17-гадовы хлопец, жыве ў Міры Карэліцкага раёна. Там яго і затрымалі. Пазней затрымалі яшчэ дваіх западозраных у нападзе.
Супраць траіх нападнікаў узбудзілі крымінальную справу па артыкулу “Забойства групай асобаў”. Матывам злачынства праваахоўнікі называюць помсту за пакрыўджаную мужам жанчыну.