Слонімскія ратавальнікі пасылаюць паштоўкі адзінокім людзям
Інспектары Слонімскага райаддзела МНС працягваюць акцыю “Бяспечны Новы год”.
Гэтым разам ратавальнікі адпраўляюць адзінокім сталым людзям нашага горада і раёна віншавальныя паштоўкі з тэматычнымі буклетамі і каляндарамі на 2021 год.
Такім чынам яны нагадваюць сталым слонімцам пра правілы бяспекі ў навагоднія і калядныя святы ды віншуюць з Новым годам.
Фота МНС