Кандыдат у дэпутаты даў слова
Болей як год таму назад старшыня Мастоўскага райвыканкама Юры Валеваты агучыў, што сёлета будзе добраўпарадкавана адна з самых запушчаных вуліцаў горада — імя Якуба Коласа.
Тут няма ходнікаў, асфальтавае пакрыццё даўно разбурана. Людзі стараюцца ісці па абочыне. Гэтую ідэю тады падхапіў кандыдат у дэпутаты ў Палату Прадстаўнікоў Павел Міхалюк. Падчас выбарчай кампаніі ён абяцаў мастаўлянам, што вуліца Якуба Коласа будзе добраўпарадкавана.
Прайшоў год. Сказанае старшынёй райвыканкама і ўжо дзейсным дэпутатам так і засталося словамі. Ніякіх рамонтных работ на вуліцы ніхто не вёў. Уся праца цяперашняга дэпутат ПП ад Мастоўшчыны зводзіцца да ўдзелу ў дабрачынных акцыях.
На слушнюю думку мастаўлян, абавязкі дэпутата парламента — прымаць законы, каб іншыя выконвалі іх ды аднаўлялі вуліцы і дарогі.