Аляксандр Козіч: “Каравірус у Мастах ёсць”
Аб тым засведчыў галоўны ўрач Мастоўскай ЦРБ падчас выступу на дыялогавай пляцоўцы.
Пра маштабнасць захворвання можна меркаваць па прыведзеных лічбах.
Сфармаваны месячны запас сродкаў індывідуальнай абароны, які папаўняецца. Адбылося масавае перапрафіліраванне наяўнага ложкавага фонду. На дадзены момант існуе 121 месца для лячэння канавідных хворых (65% ад усяго фонду). Набыта 3 кіслародныя канцэтратары, з 16 да 41 павялічаны кропкі атрымання кіслароду. Адначасова могуць атрымліваць кісларод 60 хворых. Вядзецца праца па ўрэзцы ў сістэму яшчэ 14 стацыянарных кропак атрымання кіслароду. Пасля гэтага яго змогуць атрымліваць 90 чалавек.