Выцягнулі карову з палонкі
14 снежня ад жыхаркі аграгарадка Вярэйкі Ваўкавыскага раёна ў мясцовы райаддзел МНС паступіла паведамленне, што там пад лёд правалілася карова.
Цягнуць пацярпелую
Статк быў на выгане, потым спусціўся да ракі папіць. Адна з кароў выйшла на лёд і правалілася.
Выцягнулі і накрываюць
Вяскоўцы паўгадзіны спрабавалі выратаваць жывёлу, але не здолелі і звярнуліся па дапамогу да выратавальнікаў.
Накрылі карову
Байцы МНС на месцы абрэзалі металічную агароджу на мосце каля вадаёма, абвязалі карову выратавальнымі вяроўкамі і з дапамогай аўтамабільнай лябёдкі выцягнулі яе на бераг.
Карова і выратавальнік
Выратавальная аперацыя заняла 20 мінут, пасля чаго карова на сваіх нагах адправілася дамоў у суправаджэнні гаспадыні
Фота і відэа МНС