Выратавальнікі папярэджваюць рыбакоў пра небяспеку на лёдзе
І адбываецца тое ў Астравецкім раёне, дзе 8 снежня ў раку пад лёд праваліўся рыбак, якога выцягнулі з вады відавочцы, паведамляе абласны рэсурс МНС.
Выходзяць на лёд
Лёд яшчэ добра не стаў на вадаёмах Гродзеншчыны, але людзі працягваюць на яго выходзіць, каб парыбачыць, ці выпрабаваць на трываласць.
Папярэджваюць рыбакоў
З пачатку тыдня работнікі Астравецкага раённага аддзела МНС сумесна з прадстаўнікамі раённай арганізацыі выратавання на водах праводзяць штодзённыя рэйды па вадаёмах раёна і заклікаюць людзей устрымацца ад выхаду на лёд, дачакацца яго поўнага станаўлення.
Рыбак
Размова на лёдзе
Размаўляючы з аматарамі зімовай рыбалкі, іх просяць не выпрабоўваць лёс і апранаць спецыяльныя камізэлькі, прыхапіць з сабой простыя выратавальныя сродкі — вяроўку з завесамі на канцах.
Папярэджанне
Фота МНС