У Мастах крамаў большае штодня
Нядаўна распачала працу крама “Хіт” па вуліцы Будаўнікоў. А ў мінулую пятніцу на Пясочнай вуліцы адчынілася крама “Санта”.
Чорная пятніца ў «Санце»
“Санта” ўваходзіць у вядомы брэсцкі холдынг, які ўключае прадукцыю вытворца “Санта Брэмар” і “Савушкін прадукт”.
Будынак па памерам “Еўраапта” збудаваны за паўгады. Разрэкламаванае адкрыццё гандлёвага цэнтра выклікала ажыятаж у мастаўлян. Пакупнікам у дзень адкрыцця абяцалі бясплатнае марожанае і 50% скідкі на сто відаў тавараў.
Мастоўскі «Хіт»
Марожанага хапіла толькі першым 50-ці пакупнікам, а вось дзве піццы коштам адной рэалізоўваліся паспяхова. Берасцейская прадукцыя якасная, але і кошты адпаведныя.
Мастоўскі «Масток»
15 снежня па вуліцы Лермантава распачала працу крама “МоСТОК”. Тут будуць рэалізавацца тавары з Еўропы.