Згарэў 71-гадовы гаспадар дома
У 04.34 гадзіны раніцы 16 снежня ў службу 101 Навагрудскага раёна паступіла паведамленне з вёскі Роскаш пра пажар жылога дома.
У доме пасля пажару
Жанчына паведаміла, што праз вокны суседняга дома вырываеца полымя.
Пасля ліквідацыі пажару, пад згарэўшымі абломкамі драўлянай хаты байцы МНС знайшлі мёртвага гаспадара. У хаце цалкам згарэла маёмасць, перакрыцці, дах, пашкоджаны сцены.
Па словах суседкі, мужчына жыў адзін, часам выпіваў, паліў.
Супрацоўнікі следчага камітэту ўстанаўліваюць прычыну пажару.
Разглядаюцца версіі кароткага замыкання электраправодкі тэлевізара і неасцярожнасць гаспадара пры паленні.
Фота МНС