У Слонімскім райвыканкаме на сустрэчы пабывалі Алесь Масюк, Віктар Марчык і Пётр Крышталь
Сустрэча адбылася 16 снежня. Пад пантрантажам ідэалагічнага аддзела выканкама абмяркоўваліся пытанні ўнясення зменаў у Канстытуцыю, эканамічныя праблемы і праблемы ад’езду моладзі за мяжу.
Алесь Масюк
Віктар Марчык
Пётр Крышталь
Нагадаем, што ўсіх траіх грамадскіх актывістаў раней неаднаразова судзілі за ўдзел у несанкцыяваных масавых мерапрыемствах, а перад тым кідалі за краты.
Найбольш актыўна выступаў падчас сустрэчы ў выканкаме Віктар Марчык.
— На маё здзіўленне, гэта сустрэча адбылася ў фармаце дыялога, а не маналога, як звычайна адбываецца. Многія змаглі выказаць свае ўласныя думкі і прапановы па ўсіх пунктах. Мы данеслі ўсе важныя на сёння прапановы і выказванні, якія толькі змаглі, да кіраўніцтва раёна. Тое, што яны былі пачутыя – гэта факт, але ці будуць яны рэалізаваныя – пакажа час”, — сказаў Марчык у інтэрв’ю адной са слонімскіх груп УК.
Інтэрв’ю карэспандэнта “ГС” з яшчэ адным (неаднаразова падсудным) удзельнікам таго дыялогу ў выканкаме Пятром Крышталем чытайце пазней на нашым сайце.
Фота з архіва «ГС»