Пуцін не прывіўся
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дае вялікую прэс-канферэнцыю. Сярод іншага ён распавёў, што пакуль не зрабіў сабе прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19, бо прыслухоўваецца да рэкамендацый спецыялістаў, цытуе РБК “Наша Ніва”.
«Пакуль гэтай вакцыны, як кажуць спецыялісты, не паставіў. Але я абавязкова гэта зраблю, як толькі гэта стане магчымым», — сказаў Пуцін.
Ён таксама нагадаў, што вакцына, якой ужо пачалі прышчапляць у Расеі, пакуль не прызначана для ўсіх узростаў.
«Спецыялісты нам кажуць, што тыя вакцыны, якія паступаюць у грамадзянскі абарот на сёння, прадугледжаны для людзей у пэўнай узроставай зоне. І да такіх, як я, вакцыны пакуль не дабраліся. Я чалавек у гэтым сэнсе досыць законапаслухмяны, я прыслухоўваюся да рэкамендацый спецыялістаў», — сказаў Пуцін.