Гарэлі грузавік, легкавік і салома
На Гродзеншчыне за мінулыя суткі адбылося тры пажары, паведамляе абласны рэсурс МНС.
Так раніцай 18 снежня ў Гродне на стаянцы каля гандлёва-выставачнага цэнтра на вуліцы Дзяржынскага агнём была пашкоджана кабіна цягача і тэнт паўпрыцэпа.
У гэты ж час у вёсцы Лоша на Астравеччыне на падварку прыватнага дома гарэў легкавы аўтамабіль, у якім агнём пашкоджаны маторны адсек, салон і лакафарбавае пакрыццё машыны. Таксама агонь пашкодзіў фарбу на машыне, якая стаяла побач.
Вечарам 18 снежня гарэла салома ў рулонах на полі каля вёскі Навасёлкі Шчучынскага раёна. Згарэла 60 тон саломы ААТ “Шчучынаграпрадукт”. Каля 50 тон саломы супрацоўнікі МНС і работнікі аграпрадпрыемства выратавалі.
Прычыны пажараў устанаўліваюцца.