У Гродне падчас п’янкі сужыцель шпурнуў у дзяўчыну кілішак і патрапіў у вока
Няўдала скончылася зацяжное застолле маладых сужыцеляў у абласным цэнтры, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У здымнай кватэры 20-гадовая дзяўчына выпівала ў кампаніі свайго 26-гадовага каханага. Каля чатырох гадзін раніцы паміж імі ўзнік канфлікт, падчас якога дзяўчына кінула ў хлопца слоік з марынованымі агуркамі. Малады чалавек здолеў ухіліцца ад слоіка і ў адказ шпурнуў у дзяўчыну кілішак, які патрапіў той у вока і сур’ёзна яго траўмаваў.
Супраць сужыцеля дзяўчыны ўзбуджана крымінальная справа, адзначаецца ў паведамленні.