Хлопец перайшоў па падманнай спасылцы ў інтэрнэце і застаўся без «Iphone» і 7000 рублёў
16-гадовы падлетак з Ваўкавыска ў сярэдзіне красавіка падчас перапіскі з прадаўцом інтэрнэт-крамы перайшоў па фішынгавай спасылцы, увёў рэквізіты банкаўскай карткі і замест замоўленага «Iphone 13» пазбавіўся 7000 рублёў, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Ваўкавыскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў па гэтым факце крымінальную справу па артыкуле “Махлярства”.
Асоба западозранага ў злачынстве гандляра выяўляецца, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС