З пачатку года на Гродзеншчыне зарэгістравана 9 ДТЗ з удзелам мотатранспарту
9 матацыклістаў і 1 пешаход атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ў 9 аварыях з удзелам мотатранспарту на дарогах Гродзенскай вобласці з пачатку года, канстатуе рэсурс абласной ДАІ.
Статыстыка сведчыць, што матацыклісты часцей за ўсё траплялі ў ДТЗ у панядзелак (4 аварыі) і ў суботу (3 аварыі).
У большасці выпадкаў кіроўцы двухколак атрымлівалі траўмы з-за перакульвання матацыклаў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ