У Слоніме да Міжнароднага дня абароны дзяцей прымеркавалі акцыю “Жыць”
1 чэрвеня святары Слонімшчыны, намеснік начальніка райаддзела МНС Юрый Булыка, а таксама работнікі розных ведамстваў, якія служаць абароне жыцця і здароўя падрастаючага пакалення, правялі ў Слоніме акцыю “Жыць”, паведамляе рэсурс МНС
Перадача лампадкі
У Свята-Троіцкай царкве адбыўлася малітва за здароўе і бяспеку ўсіх дзяцей, потым некаторыя ўдзельнікі акцыі перадавалі з рук у рукі запаленую лампадку, як сімвал дамашняга цяпла.
Кульмінацыйным момантам акцыі стаў флэшмоб, калі дарослыя з запаленымі лампадкамі пасталі пасярод плошчы, утварыўшы контур сімвалічнага сэрца, якім яны “абнялі” дзяцей, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС