Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі склад і гаспадарчая пабудова
За апошнія суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Днём 5 чэрвеня здарыўся пажар у будынку склада ў вёсцы Доржы Лідскага раёна. Агнём пашкоджана 3 тоны льнокастры. Байцы МНС разам з работікамі прадпрыемства выратавалі з агню 27 тон ільнокастры.
У гэты ж дзень гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Свіслач Гродзенскага раёна. Агнём пашкоджаны дах і перакрыцці ў будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.