Дзе на дарогах Гродзенскай вобласці ўстановяць мабільныя радары хуткасці 6 чэрвеня
6 чэрвеня мабільныя радары вымярэння хуткасці руху ўсталююць на Гродзеншчыне ў чатырох месцах, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Датчыкі хуткасці паставяць у Гродне на вуліцы Паповіча, на аўтадарозе М-6 “Мінск – Гродна – мяжа Рэспублікі Польшча” ў Гродзенскім раёне, на аўтадарозе М-7 “Мінск – Ашмяны – мяжа Літоўскай Рэспублікі ў Смаргонскім раёне і на аўтадарозе Р-99 “Баранавічы – Пагранічны – Гродна” ў Зэльвенскім раёне.
Фота ДАІ