У Бераставіцкім раёне міліцыянеры знайшлі поле з макам: мак заважыў больш за 2500 кілаграм
2 чэрвеня міліцыянеры Бераставіцкага РАУС падчас рэйду па выяўленні ўчасткаў з дзікарослым макам знайшлі на прыватным участку поле, на якім рос мак. Уладальнік дома вырошчваў на полі пшаніцу, а мак вырас сам, бо поле было дрэнна апрацавана, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Агульная вага маку склала больш за 2500 кг. Уладальніку ўчастка вынесена папярэджанне.
У бліжэйшы час мак будзе знішчаны, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС