У Лідзе ў легкавіка падчас руху адпала кола
У інтэрнэце з’явілася відэа, як 5 траўня каля 17 гадзін на перакрыжаванні праспекта Перамогі і Ленінскай вуліцы ў Лідзе ў легкавіка падчас руху адарвалася і “збегла” кола, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Устанавілі, што 41-гадовы мясцовы жыхар ехаў на сваім “Сітраене”, не пераканаўшыся ў яго спраўным стане. Пры праездзе скрыжавання кола легкавіка зламала пярэдняе крыло, адвалілася і пакінула сваё месца. Паколькі хуткасць была невялікай, то ніхто ў гэтай аварыі не пацярпеў.
Дзяржаўтаінспекцыя вынесла кіроўцу папярэджанне, вызваліўшы ад адміністрацыйнай адказнасці, адзначаецца ў паведамленні.
Паводле пункта 9.3 Правід дарожнага руху, кіроўца перад паездкай абавязаны пераканацца ў спраўнасці свайго транспартнага сродку, нагадвае ДАІ.