У Гродне легкавік BMW з’ехаў з дарогі і перакуліўся
Днём 6 чэрвеня ў Гродне легкавік BMW трапіў у аварыю ў мікрараёне Альшанка, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Пагрузка легкавіка на эвакуатар
30-гадовы кіроўца рухаўся па вуліцы Айчыннай і пры развароце не справіўся з кіраваннем, з’ехаў з дарогі ды перакуліўся.
У машыне кіроўца быў адзін і траўмаў не атрымаў, а вось яго легкавік пакінуў места ДТЗ на эвакуатары, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ