Пажары на Гродзеншчыне: гаралі гараж і легкавік
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Раніцай 6 чэрвеня гарэў гараж у аграгарадку Дварэц Дзятлаўскага раёна. Агнём пашкоджаны перакрыцці, сцены, маёмасць у гаражы і аўтамабіль Volkswagen Passat, які там стаяў.
Днём 6 чэрвеня на Бульвары Ленінскага Камсамола ў Гродне гарэў легкавік Citroen Xsara. Агнём пашкоджаны маторны адсек машыны.
Прычыны пажараў высвятляюцца.