На могілках у Гродзенскім раёне ў пенсіянеркі ўкралі грошы
75-гадовая жыхарка аграгарадка Азёры Гродзенскага раёна наведвала магілы памерлых сваякоў на мясцовых могілках і пакінула на нейкі час на лаўцы сваю сумачку, а калі вярнулася па яе, то не далічылася 82 рублёў, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Пра крадзеж жанчына паведаміла ў Гродзенскі РАУС. Падчас пошукаў міліцыянеры ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў 48-гадовы мясцовы беспрацоўны.
Мужчына патлумачыў, што ў той дзень ён знаходзіўся на могілках і ўбачыў пакінутую жаночую сумку. Паглядзеўшы яе, ён знайшоў грошы, якія пакінуў сабе.
Дзеянням грамадзяніна дадзена прававая ацэнка, адзначаецца ў паведамленні.