Сёння ДАІ вобласці працуе ва ўзмоцненым рэжыме
Для забеспячэння бяспекі дарожнага руху падчас правядзення выпускных вечароў, 10 чэрвеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Нарады будуць выстаўлены каля навучальных устаноў, а таксама ў месцах масавага адпачынку грамадзян, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ