Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі офіс і чалавек
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек траўмаваны, паведамляе МНС
Ноччу 10 чэрвеня на Савецкай вуліцы ў Навагрудку гарэў офіс. У выніку пажару агнём знішчаны матэрыяльныя каштоўнасці і офісныя прыналежнасці.
Вечарам 9 чэрвеня ў аграгарадку Міхалішкі Астравецкага раёна гарэла адзенне на мужчыне, грамадзініне Літвы. У выніку пажару пацярпелы атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны ў Астравецкю райбальніцу.
Прычыны пажараў высвятляюцца.