“Спатканні па серадах” — прэм’ера ў Слонімскім драмтэатры
У нядзелю, 18 чэрвеня, у Слонімскім драматычным тэатры пройдзе прэм’ера спектакля для дарослых “Спатканні па серадах”, які паставіў галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец, паведамляе сайт установы.
“Спатканні па серадах” — камедыя, якая распавядае пра ўзаемаадносіны службоўцаў Віктара і Фелікса, іх жонак і палюбоўніц. Цяжкім днём для іх становіцца серада, замест звычайнага ў гэтым амплуа панядзелка.
У спектаклі занятыя артысты тэатра Сяргей Яўменаў, Наталля Шугай, Ігар Макараў, Вікторыя Міхальчык, Дзіяна Федасевіч (Галіна Ерамейчык), Уладзімір Навумік і Багдан Клімаў.
Камедыя ідзе на рускай мове. Квіток каштуе 11 рублёў.
Фота: Слонімскі драмтэатр