Здарэнне ў Лідзе: пакуль мужчына лавіў свайго ката, сусед украў у яго харчы
У Лідзе ў мужчыны з-за яго ката ўкралі прадукты харчавання з кабіны ліфта, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
40-гадовы жыхар Ліды вяртаўся з крамы з пакункамі прадуктаў і трымаў у руках свайго ката. Мужчына зайшоў у пад’езд, выклікаў ліфт, а калі дзверы адчыніліся і ён зайшоў у кабінку, кот вырваўся з рук і пачаў бегаць па леснічнай пляцоўцы. Гаспадар пакінуў свае харчы ў ліфце і лавіў ката па паверхах цягам пяці мінут. Калі мужчына вярнуўся па пакеты з прадуктамі, то іх не знайшоў і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Лідскага РАУС аператыўна ўстанавілі, што прадукты харчавання прыхапіў з ліфта і забраў сабе сусед пацярпелага, пакуль той лавіў свайго ката. Сусед выклікаў ліфт, убачыў у ім пакункі з прадуктамі ды забраў іх сабе. Разам з прадуктамі ён прыхапіў яшчэ і чашу ад мульціваркі. Аднак скарыстацца чужым дабром ён не паспеў — знайшла і забрала міліцыя, адзначаецца ў паведамленні.
Супраць 47-гадовага лідзяніна ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж”.
Фота УУС