У Лідзе шафёр прадпрыемства прысвоіў 460 літраў саляркі
Дніямі супрацоўнікі Лідскага РАУС падчас рэйду выявілі датычнасць да крадзяжу 29-гадовага кіроўцы аднаго з прадпрыемстваў Ліды, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Высветлілася, што мужчына з траўня па чэрвень гэтага года паспеў прысвоіць сабе 460 літраў дызпаліва з даверанага яму аўтатранспарту. Сума нанесенай шкоды прадпрыемству склала больш за 1000 рублёў.
Лідскі міжрайаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў супраць кіроўцы крымінальную справу па артыкуле “Прысваенне альбо растрата”, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС