У Ваўкавыскім раёне мужчына ўкраў аўтамагнітолу — завялі крымінальную справу
Вечарам 33-гадовы мужчына ў адным з аграгарадкоў Ваўкавыскага раёна падчас прагулкі пранік у чужы легкавік “Лада”, дзверы якога былі не замкнёныя, і забраў з салона аўтамагнітолу, канстатуе рэсурс абласной міліцыі
Гаспадар легкавіка выявіў адсутнасць тэхнікі і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Супрацоўнікі Ваўкавыскага РАУС хутка знайшлі і затрымалі западозранага ў злачынстве. Супраць яго завялі крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж”.