У Смаргоні дзяўчына ў гасцях украла ў мужчыны 400 еўра
30-гадовая жыхарка Смаргонскага раёна падчас адпачынку ў кватэры ў гасцях са знаёмымі ў Смаргоні зазірнула ў кашлёк мужчыны і забрала адтуль сабе 400 еўра, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Пацярпелы не змог знайсці свае грошы і праз некаторы час звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Супрацоўнікі Смаргонскага РАУС устанавілі асобу западозранай у крадзяжы і затрымалі яе. Супраць дзяўчыны Смаргонскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж”, адзначаецца ў паведамленні.