Дзе 3 ліпеня на Гродзеншчыне ўсталююць радары фіксацыі хуткасці
3 ліпеня ў Гродзенскай вобласці мабільныя датчыкі фіксацыі хуткасці плануюць усталяваць у чатырох месцах, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Радары могуць з’явіцца на аўтадарозе М-6 “Мінск – Гродна – мяжа Рэспублікі Польшча” ў Гродзенскім раёне, на аўтадарозе Р-11 “Парачана – Нясвіж” у Карэліцкім раёне, на аўтадарозе Р-42 “Гродна – Гожа – мяжа Літоўскай Рэспублікі” ў Гродзенскім раёне і на аўтадарозе Р-99 “Баранавічы – Пагранічны – Гродна” ў Гродзенскім раёне.
Фота ДАІ