У Слоніме гарэў бытавы вагончык
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся 4 пажары, 1 чалавек загінуў, 1 траўмаваны, паведамляе рэсурс МНС
2 ліпеня ў Слоніме здарыўся пажар у бытавом вагончыку. Агнём пашкоджана маёмасць у вагончыку, закурадымлены сцены.
У гэты ж дзень выратавальнікам паступіла паведамлене пра шпіталізацыю мужчыны з апёкамі 1-2 ступені (35% цела), атрыманымі пры распальванні вогнішча ў Мастоўскім раёне.
Вечарам 2 ліпеня ў Скідзелі гарэў прыватны дом. Загінуў гаспадар дома, агнём пашкоджаны дах і перакрыцці.
Ноччу 3 ліпеня ў гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах на плошчы 60 кв.метраў, пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.