У Гродзенскім раёне матацыкліст патрапіў у аварыю ў дзень пакупкі матацыкла і кажа, што ў ДТЗ вінаваты сабака
Пра гэта паведамляе абласная ДАІ. ДТЗ адбылося каля 18 гадзін 1 ліпеня на аўтадарозе М-6 у Гродзенскім раёне
46-гадовы кіроўца матацыкла «Honda» рухаўся з боку Мінска ў накірунку вёскі Сіўкова і пры пад’ёме на шляхапровад не справіўся з кіраваннем і ўпаў.
З пераломамі рукі і пальцаў мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу. Па яго словах, аварыю справацыраваў сабака, які пачаў перабягаць дарогу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ