Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі склад ГЗМ, прэс-падборшчык і сенасховішча
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Днём 14 ліпеня ў аграгарадку Граўжышкі Ашмянскага раёна гарэў склад гаруча-змазачных матэрыялаў. Агонь пашкодзіў дах і сцены склада і знішчыў маёмасць у ім.
Вечарам 14 ліпеня на полі каля вёскі Азярское Карэліцкага раёна загарэўся і цалкам знішчаны агнём прэс-падборшчык.
Ноччу 15 ліпеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у сенасховішчы каля вёскі Корнадзь Свіслацкага раёна. У выніку пажару пашкоджана 10 тон сена ў рулонах. Раблтнікі МНС разам з работнікамі гаспадаркі выратавалі ад агню 70 тон сена ўраджаю гэтага года.
Прычыны пажараў высвятляюцца.