Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі лазня, гаспадарчая пабудова, ячмень на корані і кватэра
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары ў двух раёнах, паведамляе МНС
Днём 16 ліпеня гарэла прыватная лазня ў вёсцы Сазоны Смаргонскага раёна. У выніку пажару пашкоджаны дах, сцены і маёмасць у лазні.
У гэты ж дзень у вёсцы Ляшчаняты Смаргонскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і сцены будынка.
Таксама днём 16 ліпеня гарэла поле яравога ячменю каля вуліцы Карнеўскага ў Смаргоні. Агнём знішчана 0,1 га ячменю. Работнікі МНС выратавалі 139,9 га яравога ячменю.
Вечарам 16 ліпеня гарэла кватэра ў шматпавярховіку на Кааператыўнай вуліцы ў Лідзе. Агнём пашкоджана маёмасць на кухні, закурадымлены сцены і столь.
Прычыны пажараў высвятляюцца.