Слонімец узнагароджаны медалём
Слонімец Аляксандр Болцік узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".
Аляксандр Сцяпанавіч працуе вадзіцелем у Слонімскім лясгасе.
Узнагароду ён атрымаў за шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм.
Указ аб узнагароджанні быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 7 верасня 2023 года.