Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі гаспадарчыя пабудовы
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары — гарэлі гаспадарчыя пабудовы, паведамляе МНС
Пасля пажару ў Воранаўскім раёне
Пажары здарыліся 10 верасня ў вёсцы Утканы Воранаўскага раёна, у вёсцы Дайнеўцы Смаргонскага раёна і ў вёсцы Навасёлкі Гродзенскага раёна.
Ва ўсіх трох выпадках ад агню пацярпелі толькі будынкі.
Фота МНС