На фабрыцы “Слоніммэбля” выратавальнікі правялі вучэнні
Слонімскія выратавальнікі правялі тактычна-спецыяльныя вучэнні ў адным з цэхаў ААТ “Слоніммэбля”, паведамляе рэсурс МНС
Вытворчасць мэблі адметная наяўнасцю вялікай колькасці гаручых і лакафарбавых матэрыялаў, а таксама пылу драўніны, які выбухованебяспечны. Таму фабрыка знаходзіцца пад пільнай увагай выратавальнікаў, адзначаецца ў паведамленні.
Мэтай вучэнняў была праверка дзеянняў дзяжурнага персанралу фабрыкі пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, практычная адпрацоўка навыкаў асабістага складу Слонімскага гарнізона, а таксама арганізацыя зладжаных дзеянняў паміж падраздзяленнямі МНС і службамі ўзаемадзеяння.
Па легендзе вучэнняў у выніку агнявых работ адбылося загаранне драўляных нарыхтовак у цэху брусковых вырабаў. Агонь хутка распаўсюдзіўся на ўсёй плошчы памяшкання, запоўніў яго едкім дымам.
На месца ўмоўнага пажару хутка выехалі выратавальнікі. Па іх прыбыцці быў створаны штаб па кіраванні сіламі і сродкамі гарнізона. Былі аргнізаваны пошукі “пацярпелых” і тушэнне “пажару”.
Пасля практычнай адпрацоўкі намеснік начальніка Слонімскага райаддзела МНС Юрый Булыка падвёў вынікі вучэнняў і даў персанальную адзнаку дзеянням усіх падраздзяленняў.
Фота МНС