За выхадныя на Гродзеншчыне здарылася 20 аварый, 1 чалавек загінуў
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Таксама за мінулыя суботу і нядзелю затрымалі 6 п’яных і 22 бяспраўных кіроўцаў. 135 кіроўцаў перавысілі хуткасць, 35 — не прапусцілі пешаходаў.
Пешаходы ў гэтыя дні 139 разоў парушылі ПДР, 7 з іх знаходзіліся ў стане ап’янення і 62 былі без флікераў у цёмны час сутак.
Фота ДАІ