У Гродне не раз’ехаліся два легкавікі «Nissan»
Каля 20 гадзін 11 верасня ў Гродне на Альшанцы не раз’ехаліся два легкавікі "Nissan", паведамляе рэсурс абласной ДАІ
50-гадовая кіроўца легкавіка падчас развароту на скрыжаванні вуліц Вялікая Альшанка і Напалеона Орды не прапусціла сустрэчны джып.
Пасля ўдару джып выехаў за межы праезджай часткі і спыніўся на раздзяляльнай паласе. Абодва ўдзельнікі руху ехалі на зялёнае святло светлафора.
У аварыі ніхто не пацярпеў. Цяпер за няўважлівы манеўр кіроўцу можа пагражаць пазбаўленне правоў кіравання да двух гадоў, адзначаецца ў паведамленні.