ДАІ праверыла кіроўцаў у Ваўкавыскім раёне
13 верасня дадатковыя экіпажы ДАІ неслі службу ў Ваўкавыскім раёне, паведамляе рэсурс абласной Дзяржаўтаінспекцыі
У Ваўкавыскім раёне
Падчас рэйду было выяўлена 50 парушэнняў ПДР. Сярод іх — 11 кіроўцаў былі не прышпілены пасамі бяспекі, 3 кіроўцы карысталіся мабільнікамі падчас руху, 3 кіроўцы ехалі на машынах з тэхнічнымі няспраўнасцямі, 1 парушэнне здзейсніў пешаход, 1 кіроўца ехаў на машыне з плёначным пакрыццём-танірўкай, 1 парушыў правілы перавозкі дзяцей.
Праверка трактарыста
Падобныя мерапрыемствы будуць працягнуты і ў іншых раёнах вобласці ў выхадныя і буднія дні, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ