Пажары на Гродзеншчыне: падчас пажару ў Шчучынскім раёне загінуў мужчына
Ноччу 7 кастрычніка гарэў жылы дом у вёсцы Новая Спуша Шчучынскага раёна, паведамляе МНС
Падчас пажару загінуў пенсіянер 1956 года нараджэння.
У доме агнём знішчана маёмасць і дах, пашкоджаны сцены.
Прычына пажару высвятляецца.