Слонімскія выратавальнікі пабывалі ў гасцях у выхаванцаў дзіцячага сада №6
Каб яшчэ раз нагадаць малым жыццёва важныя правілы і навучыць алгарытму дзеянняў падчас надзвычайных сітуацый, слонімскія выратавальнікі сустрэліся з выхаванцамі дзіцячага сада №6 у Слоніме, паведамляе рэсурс МНС
Інспектары прапаганды напомнілі дзецям нумары тэлефонаў службаў экстраннага рэагавання і распавялі, які небяспекі могуць чакаць іх на вуліцы і ў хаце.
Хлопчыкі і дзяўчынкі наперабой адказвалі на пытанні выратавальнікаў, з цікавасцю адгадвалі тэматычныя загадкі і змагаліся за званне «знатакоў пажарнай бяспекі» ў конкурсах і спаборніцтвах.
Каб замацаваць атрыманыя веды, малыя паглядзелі захапляльныя мультфільмы ад МНС «Чароўная кніга» і атрымалі маляўнічыя буклеты.
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/10/6-novy-925x618.jpg)
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/10/7-6-925x650.jpg)
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/10/8-3-925x650.jpg)
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/10/9-3-925x650.jpg)
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/10/10-6-925x650.jpg)
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/10/11-6-925x650.jpg)
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/10/12-925x650.jpg)
Пасля завяршэння мерапрыемста дзяцей запрасілі на вуліцу, дзе іх чакала пажарная машина.
Агняборцы расказалі пра сваю працу, прадэманстравалі аварыйна-выратавальнае абсталяванне і дапамаглі малым прымерыць баявую вопратку.
Сустрэча падаравала дашкольнікам шмат станоўчых эмоцый і яркіх успамінаў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС