У Гродзенскім раёне вяскоўка абрабавала свайго госця — узбуджана крымінальная справа
Здарылася гэта ў вёсцы Келбаскі Гродзенскага раёна 17 кастрычніка, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
У госці да 49-гадовай вяскоўкі прыйшоў 57-гадовы мужчына. Яны размаўлялі і ўжывалі спіртныя напоі. У нейкі момант жанчына адкрыта выхапіла з кішэні госця 170 рублёў і выставіла яго з памяшкання.
Мужчына быў злёгку збянтэжаны такімі паводзінамі вяскоўкі і паведаміў пра здарэнне ў Гродзенскі РАУС.
Міліцыянеры канфіскавалі ў жанчыны ўкрадзеныя грошы, а Гродзенскі міжрайаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў супраць яе крымінальную справу па артыкуле «Рабаўніцтва», адзначаецца ў паведамленні.