На Гродзеншчыне паліва крадуць і механізатары, і кіраўнікі прадпрыемстваў
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Днямі падчас рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікі Свіслацкага РАУС устанавілі, што механізатар аднаго з мясцовых сяльгаспрадпрыемстваў прысвоіў сабе 380 літраў саляркі з даверанага яму транспарту, што склала прадпрыемству страту больш як на 800 рублёў.
У Іўеўскім раёне кіраўнік прадпрыемства ўкраў 200 літраў паліва
Некалькімі днямі раней у Іўеўскім раёне супрацоўнікі мясцовай міліцыі выявілі дома ў кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў раёна 200 літраў крадзенай саляркі на суму 390 рублёў.
У абодвых выпадках Следчым камітэтам узбуджаны крымінальныя справы па артыкуле “Прысваенне альбо растрата”.
Фота УУС